Беларуская Служба

Прэм'ер Беларусі раскрытыкаваў працу дзяржаўных прадпрыемстваў

11.03.2020 09:19
«Дакаціліся да таго, што прадпрыемствы, якія выпрасілі дзяржаўнае падтрыманне, аказваюць спонсарскую дапамогу». 
Rafineria w Mozyrzu
Rafineria w MozyrzuShutterstock.com / Ilya Kuzniatsou

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас назваў недастатковай працу прадстаўнікоў дзяржавы ў наглядальных радах прадпрыемстваў. Пра гэта кіраўнік ураду заявіў падчас пасяджэння, паведамляе Белсат, спасылаючычя на прэсавую службу Саўміну.

Іншыя праблемы, якія агучыў Сяргей Румас – скарачэнне выдаткаў. У якасці прыкладу прэмʼер распавёў пра спонсарскую дапамогу.

«Дакаціліся да таго, што прадпрыемствы, якія выпрасілі дзяржаўнае падтрыманне, аказваюць спонсарскую дапамогу. І нікому да гэтага няма справы. Сёння выправім», – сказаў Сяргей Румас.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што эфектыўнасць дзяржаўнага сектару эканомікі ніжэй, чым на праватных прадпрыемствах. Прычынаю таму зʼяўляецца нізкая якасць кіравання. Менавіта гэтую праблему, на думку прэмʼер-міністра, неабходна вырашаць.

эж